Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

21 лютага 2023 года - Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага 2023 года - Міжнародны Дзень роднай мовы

У ДУА "Каменналаўская сярэдняя школа Шклоўскага раёна" гэты дзень пачаўся з акцыі-віншавання "Са святам роднай мовы!" (вучні, настаўнікі і іншыя работнікі школы атрымалі ў падарунак святочны календар, а таксама цукеркі за правільны пераклад слоў на беларускую мову). Затым вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у гульні-пошуку "Пагуляем у роднае слова". Удзельнікі выконвалі розныя заданні: адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні слоў, фразеалагізмаў, расшыфроўвалі выслоўі і г.д.

Для вучняў 3-4 класаў была арганізавана віктарына "Знаўцы роднай мовы".

Таксама з вялікім задавальненнем вучні ўдзельнічалі ў наступных мерапрыемствах:

1. "Чытаем вершы беларускіх паэтаў".

2. "Спяваем разам" (караоке па-беларуску).

3. "Дынамічны перапынак па-беларуску!".

СЁННЯ, СВЯТА ЎДАЛОСЯ!

Разделы сайта